Стала вядома, калі могуць запусціць завод АКБ пад Берасцем
Акумулятарны завод пад Берасцем плануюць запусціць у эксплуатацыю ў канцы студзеня 2021 года, калі ня будзе ніякіх перашкод, – паведаміў дырэктар “Акумулятарнага альянсу” Зміцер Бутаў 6 кастрычніка падчас сустрэчы з грамадскасцю, – піша Tut.by. На сустрэчы прысутнічалі і праціўнікі будаўніцтва. Кіраўніцтва “Акумулятарнага альянса” запэўнівала прысутных: калі прадпрыемства перавысіць паказчыкі па выкідах, то завод працаваць ня будзе.
Нагадаем, што пасля карэкціроўкі праекту, максімальны валавы выкід свінцу не павінен перавышаць 17-ці кілаграмаў у год. “Мы лічыць, што ў кожным разе гэты завод будзе небяспечным, нават калі ён будзе працаваць у рамках заяўленых выкідаў”, – заявіў на сустрэчы праваабаронца Раман Кісляк. Ён дадаў, што жыхары рэгіёну выкажуцца на гэтую тэму падчас мясцовага рэферэндуму.