Стала вядома, калі пройдзе „рэспубліканскі суботнік”
20 гадоў таму
Так званы „рэспубліканскі суботнік” пройдзе ў Беларусі 22 красавіка, згодна з пастановай прэмʼер-міністра Рамана Галоўчанкі.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на два кірункі.
Палова — Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплекса вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці). Другая палова — Берасцейскаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі. Пра гэты цэнтр на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці стала вядома год таму. Гэта мае быць сумесны з расейцамі праект.
Беларускае Радыё Рацыя