Сталі вядомыя прычыны падаражэння офіснай паперы ў Беларусі



У першай палове сакавіка ў Еўропе раслі кошты на офісную фарматную паперу. Па просьбе officelife.media Аляксандр Цыманаў, прадстаўнік аднаго з вядучых пастаўшчыкоў офіснай паперы ў Беларусі – кампаніі „Смартон”, пракаментаваў сітуацыю ў гэтым сегменце рынку.

Па словах эксперта, праблемы намеціліся яшчэ ў сярэдзіне мінулага года. Яны былі звязаны з сусветным крызісам ланцужкоў паставак камплектуючых і сыравіны, скарачэннем еўрапейскіх вытворчых магутнасцей па выпуску фарматнай паперы, валацільнасць попыту на паперу, а таксама з павышэннем цэн на энерганосьбіты, да якіх вельмі адчувальныя прадпрыемствы па перапрацоўцы цэлюлозы.

Таксама са студзеня пачалася забастоўка на прадпрыемствах буйнога фінскага вытворцы паперы. Яна працягваецца да гэтага часу. У Беларусь папера пастаўлялася ў асноўным з Расеі. Пасля ўвядзення санкцый расейскія вытворцы сутыкнуліся са спыненнем паставак некаторых хімічных кампанентаў, што выклікала спыненне аднаго з заводаў і з’яўленне дэфіцыту, які ацэньваецца прыкладна ў 30% ад бягучага попыту.