Сталічнае жыллё вырасла ў цане
Сярэдняя цана прапановы квадратнага метра ў Менску дасягнула 1 300 даляраў. Як паведамляе Realt.by, за апошні тыдзень лічба вырасла яшчэ на 2 даляры.
Апошні раз жыллё ў беларускай сталіцы столькі каштавала ў студзені 2016 года.
Цэны на нерухомасць растуць ад ліпеня 2017 года. Тады быў зафіксаваны дзесяцігадовы мінімум — 1 133 даляры за метр.
Прыведзеныя лічбы — тыя, якія выстаўляюць прадаўцы. Сярэдняя цана рэальных заключаных угодаў у сакавіку складала 1 236 даляраў.
Фота realt.by