Сталічныя ўлады абяцаюць штотыдзень адсочваць рост цэнаў
Сталічныя ўлады маюць намер кожны тыдзень адсочваць рост цэнаў.
З 15-га студзеня ўрад адмяніў рэгуляванне коштаў у Беларусі на некаторыя сацыяльна-значныя тавары. Свабодныя цэны зараз могуць ўсталёўваць прадаўцы мяса, малочных прадуктаў, хлеба і дзіцячага харчавання. Цяпер жа сярод харчовых тавараў будуць устанаўлівацца цэны толькі на свежыя буракі, моркву, бульбу, капусту і цыбулю.
Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Менскага гарадскога выканкама раіць арганізацыям больш гнутка падыходзіць да цэнавай палітыкі з улікам рэальнай эканамічнай сітуацыі. „Цэны на тавары павінны быць такімі, каб спажывец мог іх купіць,” – адзначаюць ва ўпраўленні. Улады папярэджваюць, што будуць праводзіць штотыднёвы маніторынг цэн у гандлёвых арганізацыях сталіцы. Неабгрунтаваны рост коштаў, як кажуць менскія ўлады, недапушчальны.
Паводле БелаПАН
Фота allpix.com