Станіслаў Багданкевіч: Эканоміка Беларусі крочыць да прорвы
На працягу 2015 года больш як на 240 даляраў зменшыліся сярэднія заробкі на Гарадзеншчыне. Паводле Белстата, калі напрыканцы мінулага года штомесячныя выплаты ў рэгіёне складалі прыкладна 575 даляраў, то цяпер – толькі 331. Істотнае змяншэнне заробкаў у даляравым эквіваленце тлумачыцца як змяншэннем кошту беларускага рубля ў адносінах да даляра, так і іншымі фінансава-эканамічнымі паказчыкамі, зазначае былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч:
– Крызіс сямімільнымі крокамі рухаецца да прорвы. У сферы грошовага абароту, валютнай сітуацыі мы назіраем рэзкае пагаршэнне. Калі глядзець у цэлым банкаўскую сістэму, уключая камерцыйныя банкі, то ў нас не толькі няма рэзерваў, у нас далгі перавышаюць патрабаванні кіраўніка краіны.
Заробкі ў Гарадзенскай вобласці змяншаюцца чацвёрты месяц запар і істотна саступаюць сярэднім заробкам у сталіцы Беларусі. Штомесячныя выплаты ў Панямонні складаюць 331 даляр, у той час, як у Менску гэты паказчык значна вышэйшы – сярэднемесячныя выплаты ў сталіцы перавышаюць 520 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя