Станіслаў Багданкевіч: Інфляцыя да канца года складзе 18-20%



Але гэта пры ўмове, што Нацыянальны банк здолее вытрымаць ціск урада, які патрабуе грашовай масы, лічыць Станіслаў Багданкевіч, былы кіраўнік галоўнай фінансавай установы краіны:

– Мяркую, што ровень інфляцыі складзе да канца года дзесьці 18-20%. Пры ўмове, што Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца той дэклараванай палітыкі абмежавання грашовай масы, якую ён аб’явіў у пачатку гэтага года, ён заявіў, што рост шырокай грашовай масы не перавысіць 30%.

Але, на жаль, заўважае Станіслаў Багдановіч, ужо за першае паўгоддзе ровень дэклараванага росту перавышаны больш чым на 10%.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота nv-online.info/by