Старшынства ў ЕАЭС перайшло да Беларусі



Старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе перайшло да Беларусі.

1 студзеня 2020 года краіна пачала старшыняваць у Вышэйшым еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Адпаведнае рашэнне было зацверджанае кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС 20 снежня на саміце ў Санкт-Пецярбургу.

Старшынёй ЕЭК прызначаны прадстаўнік Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Паўнамоцтвы дзейнага складу калегіі заканчваюцца 1 лютага 2020 года.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на саміце ў Санкт-Пецярбургу заявіў: „Усё функцыянуе ў нас, функцыянуе самым найлепшым чынам. Ёсць пытанні, якія, вядома, яшчэ падлягаюць вырашэнню. Гэта звязанае з рознага роду абмежаваннямі, выключэннямі. У сувязі з гэтым адзначу, што ў прынцыпе гэта характэрна для любых інтэграцыйных аб’яднанняў. Мы з вамі паступова, але рухаемся ў напрамку зняцця гэтых абмежаванняў па меры гатоўнасці нашых краін да тых ці іншых крокаў”.

Чарговы саміт ЕАЭС пройдзе ў Менску ў траўні.

belapan.by