Стартуюць восеньскія кірмашы
Амаль у два разы танней садавіну і гародніну можна набыць на восеньскіх кірмашах. Так, у Берасці адразу на некалькіх пляцоўках пачалі працу сельскагаспадарчыя кірмашы. Аднак берасцейцы не спяшаюцца набываць прадукцыю: сёлета яны абмежаваныя ў фінансах, распавялі гандляры:
– Хачу сказаць, што сёлета неяк дрэнна з продажамі. Ну вельмі дрэнна. Людзі купляюць толькі самае неабходнае. Не тое, што дорага. Хіба, так ужо склалася, што заробкі і пенсіі малыя. Вось і ўсё.
– Капусту за 2700 не хочуць браць. Бульба за 2 тысячы добра прадаецца. Мёд за 67 тысяч добра пайшоў. Фасоля за 31 200 добра прадаецца, яблыкі за 8300 таксама.
Агулам цягам месяца на Берасцейшчыне запланавана правядзенне каля сотні кірмашоў у розных кропках населеных пунктаў. Набыць садавіну і гародніну на іх можна да пачатку лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце