Статыстыка: у студзені цэны выраслі на 2,4%
Рост спажывецкіх цэн у Беларусі па выніках студзеня склаў 2,4%. На тэрыторыі былога СССР гэта чацвёрты паказчык, як сведчыць праведзены БелаПАН аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.
У першай тройцы — Расея: цэны ўзраслі на амаль 4 адсоткі. Ва Украіне зафіксаваны рост на ўзроўні 3 адсоткаў. Далей Арменія – 2,5 адстоткаў.
Цэны знізіліся ў Эстоніі на паўадсотка, а ў Літве – на звыш адсотак. Няма даных з Узбекістана і Туркменістана.
Па выніках года фінансавыя ўлады Беларусі прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 16-20%. Раней, да снежаньскай дэвальвацыі рубля, планавалася ўтрымаць рост цэн у межах 12%. У 2014 годзе цэны павысіліся на 16,2%.
Беларускае Радыё Рацыя
