Статыстыка заробкаў па Менску



У Менску найвышэйшую зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты. Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада, за лістапад 2015 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з вылічальнай тэхнікай, склала 31 млн. 14,5 тыс. рублёў.

Таксама высокую зарплату атрымліваюць спецыялісты паветранага транспарту — 14 млн. 986,3 тыс. рублёў, спецыялісты па аперацыях з нерухомасцю — 14 млн. 853,8 тыс. рублёў, фінансавыя пасрэднікі — 12 млн. 353,8 тыс., страхоўшчыкі — 11 млн. 793,5 тыс., архітэктары — 11 млн. 641 тыс., спецыялісты хімічнай прамысловасці — 10 млн. 708 тыс. рублёў.

Мінімальная зарплата ў спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з аказаннем сацыяльных паслугаў, — 4 млн. 809,3 тыс. рублёў, з кіна- і відэафільмамі — 4 млн. 962,6 тыс. рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Менска ў студзені—лістападзе 2015 года склала 9 млн. 40 тыс. рублёў. У лістападзе яна склала 9 млн. 256,4 тыс. рублёў, і павялічылася ў параўнанні з лістападам 2014 года на 13,6%.

Рэальныя заробкі (з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у лістападзе 2015 года ў параўнанні з кастрычнікам 2015 года зменшыліся на 1,2%.

У бюджэтных арганізацыях сярэднямесячны заробак ў студзені—лістападзе 2015 года склаў 6 млн. 631 тыс. рублёў і ў рэальным выражэнні павялічылася на 2,6%. У лістападзе гэтага года сярэдняя зарплата плата ў бюджэтных арганізацыях склала 6 млн. 681,2 тыс. рублёў.

У лістападзе ў прамысловасці сярэдняя зарплата склала 8 млн. 97,5 тыс., у будаўніцтве — 10 млн. 205,1 тыс., на транспарце і ў сувязі — 9 млн. 261,7 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы — 7 млн. 79,9 тыс., у адукацыі — 6 млн. 16 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 6 млн. 381,8 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 8 млн. 838,8 тыс. рублёў.

Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя ў лістападзе 2015 года склаў 6 млн. 903,7 тыс. рублёў, у тым ліку ўрачоў — 9 млн. 363,5 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 6 млн. 636 тыс. рублёў.

БелаПАН