Стаўка рэфінансавання апускаецца яшчэ ніжэй
Нацбанк з 18 кастрычніка зніжае стаўку рэфінансавання з 11,5 да 11% гадавых.
Рашэнне прынята па выніках штоквартальнага пасяджэння па пытаннях ацэнкі і прагнозу сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы 27 верасня, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Інфляцыя запавольвацца. У жніўні 2017 года ў гадавым вымярэнні прырост спажывецкіх цэн склаў 5,3%. Чакаецца, што па выніках года ён апынецца на ўзроўні 6%.
Стаўка рэфінансавання была найменшай у канцы 2007 — пачатку 2008 года. Тады яна апускалася да 10%.
