Нацбанк: Стаўка рэфінансавання у 2018 годзе будзе на роўні 10%



Стаўка рэфінансавання ў Беларусі у 2018% годзе будзе на роўні 10%, заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур.

Паводле яго слоў, „мы не маем намеру рабіць у наступным годзе вялікія крокі па зніжэнні стаўкі рэфінансавання”.

„Для прыняцця такога рашэння мы павінны пераканацца ў стабільнасці плацёжнага балансу, стабільнасці інфляцыі. Наша задача па інфляцыі максімальна замацавацца ў межах 6% плюс-мінус 1%”, – працягнуў П.Калаур.

„Калі сітуацыя будзе дазваляць прымаць рашэнне больш хуткімі тэмпамі, мы гэта будзем рабіць”, – дадаў кіраўнік НББ.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі ў бягучым годзе зніжалася восем разоў. З 18 студзеня 2017 года яна была зніжана да 17% з 18% гадавых, з 15 лютага – да 16% гадавых, з 15 сакавіка – да 15% гадавых, з 19 красавіка – да 14% гадавых, з 14 чэрвеня – да 13% гадавых, з 19 ліпеня – да 12% гадавых, з 13 верасня – да 11,5%, з 18 кастрычніка – да 11%.

interfax.by

Фота tut.by