Стаўка рэфінансавання зніжаная да 12% гадавых
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з сённяшняга дня зніжаная з 13 да 12% гадавых. Нацыянальны банк патлумачыў такое рашэнне далейшым запаволеннем інфляцыйных чаканняў, што спрыяльна адаб’ецца на інтэнсіўнасці росту цэн у найбліжэйшыя месяцы.
Адзначым, што гэта ўжо шостае зніжэнне стаўкі рэфінансавання з пачатку бягучага года, калі яна складала 17% гадавых.
Беларускае Радыё Рацыя
