Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва падвышаныя ў чатыры разы



Стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва ў Беларусі падвышаныя 1 сакавіка ў чатыры разы. Гэта прадугледжана ўказам № 84 „Аб акцызах на аўтамабільнае паліва”, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Адначасова ў мэтах недапушчэння росту раздробных цэн устаноўлена, што для пэўных плацельшчыкаў да ставак акцызаў прымяняецца каэфіцыент 0,25. Да іх ліку адносяцца беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

„Дакумент скіраваны на выключэнне неабгрунтаванага імпарту аўтамабільнага паліва і павышэнне прывабнасці перапрацоўкі нафты на айчынных прадпрыемствах згодна з давальніцкай схемай”, — адзначае прэс-служба.

belapan.by

Фота sb.by