Стаўкі па крэдытах у Беларусі выраслі ўпершыню з пачатку года
15 гадоў таму
У верасні ўпершыню за шмат месяцаў падаражэлі некаторыя віды крэдытаў. Пакуль рост ставак нязначны і закрануў толькі юрыдычных асобаў, але да гэтага кошт крэдытных рэсурсаў у краіне стабільна зніжаўся, заўважае Office Life.
Сярэднія працэнтныя стаўкі па новых крэдытах для бізнэсу без уліку міжбанкаўскага крэдытавання за верасень выраслі з 7,76 да 7,87%, а па ўсім крэдытным партфелі юрыдычных асоб — з 8,46 да 8,47%.
Цікава, што для фізічных асоб крэдыты працягвалі таннець. Так, паводле новых запазычанняў грамадзян (за выключэннем ільготных), стаўкі знізіліся з 10,25 да 10,07%. Да гэтага амаль год стаўкі па крэдытах для бізнесу ў Беларусі зніжаліся ўдвая хутчэй, чым для грамадзян.