Сто мільёнаў даляраў на рэформу фінансавай сістэмы ў Беларусі
Сто мільёнаў даляраў будзе выдаткавана на рэформу фінансавай сістэмы ў Беларусі. Сродкі на рэканструкцыю пазычыць Сусветны банк. Мэта праекта – павышэнне эфектыўнасці і празрыстасці сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі.
„Гэта зусім новая праграма, якая дазволіць беларускай фінансавай сістэме сфармавацца па найвышэйшых сусветных стандартах”, – цытуе словы намесніка міністра фінансаў БЕЛТА.
Рэканструкцыя павінна быць завершана да 2019-га года.