Столінскія фермеры пераймаюць досвед венгерскіх калегаў
Улетку адмыслоўцы Столінскага Цэнтра сельскага развіцця наведалі Венгрыю, дзе сустрэліся з мясцовымі фермерамі. Венгерскія аграрыі падзяліліся з беларускімі калегамі сваёй тэхналогіяй.
У выніку візіту, супрацоўнікі Цэнтру склалі падрабязаную справаздачу з канкрэтнымі прапановамі венгерскіх фермераў, якія рэальна ажыццявіць у Беларусі. Кіраўнік установы Віктар Велясніцкі адзначыў, што ўсе ідэі датычаць агародніцтва, бо гэта абумоўлена адметнасцю Столінскага раёну:
– Не сакрэт, што Столінскі раён адмысловы тым, што гэта густанаселены сельскі раён, людзі актыўна займаюцца прыватнай сельгасвытворчасцю, а менавіта – агародніцтвам. Распаўсюджаны агурок у закрытым грунце, белакачанная капуста. У сувязі з тым, што ўзнікаюць праблемы тэхналагічнага, эканамічнага і арганізацыйнага характару, мы стараемся адрэагаваць на гэтыя запыты насельніцтва.
Фермерам прапанавана 13 ідэй, сярод якіх: развіццё кааперацыі агароднікаў для працы з супермаркетамі, ужыванне заліўных сталоў з электрападагрэвам для расады ды верхняе арашэнне ў цяпліцах.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя