Страйкам «Беларуськалія» выставіў ультыматум
Страйкам «Беларуськалія» пацвердзіў затрыманне свайго сустаршыні Анатоля Бокуна. Зараз затрыманы знаходзіцца ў РАУС. Акрамя таго, ёсць звесткі, што на ўсіх чальцоў страйкаму склалі пратаколы за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы».
У адказ страйкам «Беларуськалія» выставіў ультыматум: калі Анатоля Бокуна не выпускаюць з РАУС праз тры гадзіны ад моманту затрымання – усе работнікі прадпрыемства збяруцца каля будынка РАУС.
Беларускае Радыё Рацыя