Страйкуючыя „азотаўцы” адчуваюць шырокую салідарнасць



Страйкуючыя „азотаўцы” маюць шырокую салідарнасць сваіх працоўных калегаў і працоўных іншых краінаў.

Далучаюцца да страйку новыя хімікі.

Кажа Вадзім Венскі, звольнены „азотавец” за ўдзел у страйку:

– Літаральна пазаўчора наш калега Ігар Саковіч, ён таксама далучыўся да страйку. Сёння мне паступіла інфармацыя, што хлопец з маёй змены, у якой я працаваў, ён таксама далучыўся да страйку. Ён сёння накіраваў ліст з заявай на далучэнне да страйку ў заводакіраванне. І заяву сваю з пропускам выклаў у інтэрнэт.

Грамадскія патрабаванні – гэта тое, што пазітыўна ўспрымаюць гарадзенскія хімікі. Гвалт сілавікоў, махляванне выбараў прэзідэнта, палітычныя вязні ў краіне застаюцца ў вязніцах – гэта патрабаванні, якія засталіся без развязання. Таму многія пратэстоўцы спадзяюцца, што эканамічны ціск унутры краіны здольны змусіць улады да круглага стала і выканання патрабаванняў.  

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя