Страхаванне аўтамабіля за мяжой – сістэма “Зялёная карта”



Якую шкоду кампенсуе страхаванне аўтамабіля за мяжой? Ці пакрые яна рамонт аўтамабіля, калі мы вінаватыя ў аварыі? На пытанне слухача адказвае эксперт Беларускага Радыё Рацыя.

Калі мы выязджаем з краіны, то павінныя мець дзве абавязковыя страхоўкі: „Зялёную карту” і медыцынскую страхоўку.

„Зялённая карта” даволі дарагая, таму ўрад пайшоў на сустрач грамадзянам і зрабіў магчымым продаж страхоўкі на мяжы. Кошт „Зялёнай карты” на адзін месяц складае 50 еўра – сума даволі значная, таму яе варта прадугледзіць перад замежнай паездкай на ўласным аўто. Наяўнасць карты прадастаўляе магчымасць перасячэння мяжы на машыне кожныя 8 дзён. Для параўнання варта адзначыць, што „Зялёная карта” выдаецца ў Польшчы за сімвалічную суму – ад 3 да 4 еўра ў год. Тым не менш такую страхоўка ў Польшчы на аўтамабіль з беларускімі нумарамі купіць нельга.

Зялёны страхавы поліс з’яўляецца незаменным у замежных паездках, цалкам пакрывае выдаткі за прычыненую шкоду трэцім асобам з выкарыстаннем транспартных сродкаў за межамі Беларусі – на тэрыторыі краін пералічаных у страхоўцы. Такая страхоўка не пакрывае шкоду прычыненую аўтамабілю віноўніка здарэння. Аднак, калі дарожна-транспартнае здарэнне адбылося па віне кіроўцы аўтамабіля з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі на тэрыторыі Польшчы, то ўсе выдаткі будуць пакрытыя за яго кошт. Страхавыя кампаніі прапануюць два варыянты – пасля ацэнкі эксперта грошы на пакрыццё шкоды могуць быць пераведзеныя непасрэдна пацярпеламу. У другім выпадку машына можа быць адпраўлена ў аўтасервіс, які сам прадаставіць рахунак страхавой кампаніі. Другі варыянт з’яўляецца больш зручным, бо не патрабуе ўдзелу ў складаных працэдурах, а аўтамабіль будзе адрамантаваны па еўрапейскіх стандартах.

„Зялёная карта” з’яўляецца міжнародным пасведчаннем аб страхаванні, якое з’яўляецца даказам таго, што ўладальнік транспартнага сродку падпадае пад дзеянне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, у адпаведнасці з законам страхавання краіны ў якой уладальнік транспартнага сродку знаходзіцца. „Зялёная карта” дзейнічае ў краінах, якія належаць да так званай сістэмы „Зялёнай карты”. „Зялёную карту” можна набыць у Беларусі, а таксама падчас перасячэння мяжы, таму няма патрэбы ў іншых відах страхавання, бо для аўтамабільнай паездкі за мяжу яе дастаткова.

Беларускае Радыё Рацыя