Стратных прадпрыемстваў на Гарадзеншчыне робіцца ўсё больш



Шэраг значных для Гародні прадпрыемстваў не толькі скарачаюць колькасць сваіх работнікаў, але яны яшчэ і стратныя. Гэта Гродна „Азот”, Гроднааблсельбуд, Гроднапрамбуд, Агракамбінат „Скідзельскі”. Сітуацыя, у якую зацягвае эканамічная палітыка ўраду, будзе толькі пагаршацца, мяркуе Сяргей Антусевіч, намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

– На старым возе, паламаным і адраманатаваным, наўрад ці ўдасца выцягнуць беларускую эканоміку і Беларусь наогул. Альбо Беларусь ідзе па шляху лібералізацыі эканомікі, натуральна мы разумеем усе наступствы гэтага, тое, што лёгка не будзе, але іншага выйсця няма. Гэтым шляхам прайшлі шмат якія краіны, і няма такіх рэцэптаў, якія б далі адказы на ўсе пытанні. Але калі нічога не рабіць, як гэта было ўжо усе гэтыя гады, то нічога не будзе адбывацца.

Згодна вынікам першага кварталу 2015-га году, кожны трэці рабочы заняты на стратным прадпрыемстве.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя