Страты Беларусі з-за падатковага манеўру ў Расеі падлічылі



 Беларусь з-за падатковага манеўру ў Расеі страціла ў 2019 годзе каля $330 млн. Аб гэтым паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні эфектыўнай работы паліўна-энергетычнага комплексу краіны.

Ён нагадаў, што з 2019 года Расея пачала другі этап падатковага манеўру. „Для Беларусі ў 2019 годзе агульныя страты сумарна склалі амаль $330 млн, у тым ліку страты бюджэту – $130 млн, страты нафтаперапрацоўчых заводаў – амаль $200 млн”, – адзначыў Сяргей Румас.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што чарговы раз узніклі рознагалоссі па энергетычных пытаннях з бліжэйшым партнёрам – Расеяй. Гэта адбываецца рэгулярна ужо на працягу 13 гадоў, нягледзячы на ​​ўзаемныя абавязацельствы, заўважыў ён. „Хоць пры іх падпісанні нам былі дадзены цвёрдыя гарантыі. Напрыклад, у гэтым годзе Расея абавязалася на міжурадавым узроўні паставіць у Беларусь 24 млн т нафты – па 2 млн кожны месяц. У студзені было пастаўлена 500 тыс. – адна чвэрць”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

belta.by