Студэнты ў Берасці актыўна шукаюць працу
Гэта адна з сацыяльных групаў, якая фактычна апынулася без абароны дзяржавы. Сітуацыю ўскладняе таксама і эканамічны крызіс у краіне.
Пытанне аплаты жытла і навучання становяцца ўсё больш вострымі. Апытаныя намі студэнты не спадзяюцца на падтрымку бацькоў або дзяржавы, таму самастойна і шукаюць працу:
– Шукаў працу па той прычыне, што студэнт, грошай не хапае. Я не з Берасця. Прыехаў. Здымаць жытло трэба. Хадзіў у цэнтар занятасці. Працу зараз найсці цяжка.
– У летніх кавярнях без праблем можна ўладкавацца. Яны шукаюць загадзя. Сезон – з траўня, а вучоба да чэрвеня-ліпеня, таксама не вельмі зручна сумяшчаць.
Бясплатнае навучанне ў Беларусі мае магчымасць атрымаць толькі адна траціна з ахвотных, якія падаюць дакументы на паступленне ва ўніверсітэты.
Для тых, хто навучаецца за кошт бюджэту, налічваюць стыпендыю максімальна да аднаго мільёна беларускіх рублёў. Гэта менш за пражытачны мінімум.
Беларускае Радыё Рацыя