Субсідыі, каб пачаць уласную справу
Больш за дзве сотні беспрацоўных атрымалі субсідыі для таго, каб пачаць уласную справу на Берасцейшчыне. Сродкі вылучаныя з дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Жадаючыя будуць займацца рамесніцкай і прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Кіраўнік берасцейскай абласной арганізацыі Свабоднага Прафсаюзу Беларусі Валянцін Лазарэнкаў адзначае, што гэта пазітыўныя змены на рынку працы:
– Добра, што гэтыя людзі атрымліваюць субсідыі. А з іншага боку, ці не ёсць гэта паказчык той гульні, якую праводзіць дзяржава. Калі ты хочаш не быць на ўліку ў падаткавікоў як беспрацоўны і не плаціць там амаль 180 адзінак, заплаці 250 умоўных адзінак – і мы не будзем мець да цябе прэтэнзіяў.
“Іншае пытанне ў тым, каму выдалі гэтыя субсідыі, і ці былі роўныя магчымасці іх атрымаць ва ўсіх жадаючых”, – дадаў наш суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя
