Суд ЕЗ прызнаў незаконнымі санкцыі супраць Чыжа
Бізнес-імперыя Юрыя Чыжа можа ўжо весці бізнес з краінамі Еўразвязу. Еўрапейскі Трыбунал ў Люксембургу вырашыў, што Еўрапейская Рада не прадставіла дастатковых доказаў таго, што Чыж фінансава падтрымліваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў абмен за бізнес-ільготы. Пра гэта паведаміла сённяшняе выданне “Euobserver”. Каментуе праваабаронца Віталь Гуляк.
– Што гэта азначае? Перадусім тое, што пры Еўразвязе ёсць судовыя працэдуры. У агульным кантэксце зразумела, што сувязь ёсць. У нашай сітуацыі ўсе прадпрымальнікі, а таксама фізічныя асобы, якія плацяць падаткі, – усе фінансуюць гэты рэжым. Шырока можна падыходзіць так. Калі падыходзіць неяк канкрэтна, то было б добра, каб у гэтым рашэнні было зразумела напісана, што мелася на ўвазе.
У „чорны спіс” Еўразвязу Юры Чыж трапіў у сакавіку 2012 года як бізнесовец, які фінансава падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі. У сферу інтарэсаў Юрыя Чыжа ўваходзяць паліўна-энергетычны комплекс, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, транспартныя і мытныя паслугі, фармацэўтыка, рэстараны, адпачынак ды спорт.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота by.tribuna.com