Супрацоўніца Цэнтру занятасці: Наш цэнтр дае вельмі шмат магчымасцяў!



За першае паўгоддзе ў Пінску афіцыйнае беспрацоўе павысілася ўдвая і склала каля двух працэнтаў.

Пры гэтым тры тысячы пінчукоў працуюць няпоўны рабочы дзень, а чатыры тысячы быліі вымушаныя сысці ў адпачынак без захавання заробку.

Разам з тым мясцовыя ўлады паведамілі, што ў горадзе з’явілася амаль тысяча новых працоўных месцаў.

Супрацоўніца Цэнтру занятасці Кацярына Мяговіч адзначае, што ўстанова дае добрую магчымасць – змяніць прафесію:

– Цэнтр занятасці дае вельмі шмат магчымасцяў. Ён дае магчымасць перанавучыцца на другую прафесію, пераехаць на іншае месца жыхарства – і там знайсці сабе прафесію. Добрая праграма ёсць па самазанятасці. Праграма па профарыентацыі дае мачымасць чалавеку зазірнуць углыбь сябе і знайсці новую прафесію, раскрыць у сабе патэнцыял прадпрымальніка і карміць сябе і сваю сям’ю.

Эксперты адзначаюць, што рост афіцыйнага беспрацоўя абумоўлены і новым законам аб “дармаедах”. Людзі больш актыўна становяцца на ўлік у Цэнтры занятасці, каб пазбегнуць пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя