Супрацоўніца турагенцтва з Гародні прадала неіснуючы тур за 40 мільёнаў
Супрацоўніца аднаго з турагенцтваў Гародні прадала неіснуючы тур за 40 мільёнаў рублёў, а грошы перавяла сястры ў Казахстан. За прысваенне чужых грошай адкажа перад законам мэнеджэр аддзела продажаў аднаго з турыстычных агенцтваў абласнога цэнтра.
Дзяўчына ў два этапы атрымала ад кліента ў якасці аплаты турыстычнага тура больш за сорак мільёнаў беларускіх рублёў, палову з якіх пакінула сабе. Па словах начальніка аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РАУС маёра міліцыі Валерыя Мацкевіча, грошы падазраваная ўзяла пад распіску, што верне ў тры этапы. Калі ж прыйшоў час, яна толькі паціснула плячыма, заявіўшы, што нічога не брала.
Да справы падключыліся праваахоўнікі, пасля чаго дзяўчына прызналася ў тым, што грошы перавяла за мяжу роднай сястры ў Казахстан. Ўзбуджана крымінальная справа за здзяйснення злачынства, прадугледжанага Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь „Прысваенне альбо растрата”. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пазбаўленне волі да чатырох гадоў, удакладнілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама.