Сусветны банк абмяркоўвае фінансавую дапамогу ўразлівым групам насельніцтва Беларусі



Пра гэты запыт урада Беларусі паведаміў падчас анлайн-сустрэчы, арганізаванай у межах праекту „Адкрыты дыялог па эканамічных рэформах”, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка Алекс Крэмер.

– Мы атрымалі запыт ад урада Беларусі на аказанне фінансавай падтрымкі на такія мэты. Цяпер жа абмяркоўваем акалічнасці гэтай тэмы з урадам. Робім гэта як мага хутчэй. Але прадказаць вынікі цяжка, бо ў межах такіх праектаў ніколі не ведаеш, ці будцць яны рэалізаваныя, пакуль не падпішаш пагадненне аб пазыцы. Таму цяпер я не буду нічога абяцаць. Мы лічым сапраўды добрым тое, што ўрад Беларусі думае наконт падвышэння дапамогі па беспрацоўі. Пастараемся папрацаваць па гэтым пытанні, але не хачу цяпер спекуляваць наконт вынікаў.

Пры гэтым Алекс Крэмер выказаў занепакоенасць спробамі беларускай дзяржавы кантраляваць прыватны сектар эканомікі. Так, нядаўняя рэкамендацыя ўлады беларускім дзяржпрадпрыемствам пераходзіць на абслугоўванне ў дзяржаўныя банкі стане негатыўнай.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Tut.by