Сусветны банк: Беларусь чакае крызіс
У 2020 годзе эканоміка краіны скароціцца як мінімум на 4%. Гэта будзе самае вялікае зніжэнне тэмпаў росту за 25 год.
Шляхі выйсця падчас анлайн-прэзентацыі «Агляд эканомікі Беларусі» прадставіў эканаміст Сусветнага банка па Беларусі Кірыл Гайдук:
– Досьвед паказвае, што незалежна ад падыходу, выбранага для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй, вельмі важна ўзмацніць падтрымку малазабяспечаных і ўразлівых хатніх гаспадарак для таго, каб прадухіліць рост беднасці і абараніць накоплены чалавечы капітал. Будзе паляпшэнне ва ўсіх краінах свету, уключаючы Беларусь. У гэтай сувязі трэба задумацца пра сярэднетэрміновую павестку. Эканоміка будзе мець патрэбу ў падтрымцы ў працэсе адаптацыі новым выклікам, новай сітуацыі.
Вялікую заклапочанасць Сусветага банка выклікае тое, што сярэднетэрміновыя перспектывы росту беларускай эканомікі застаюцца слабымі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск