Сусветны банк прагназуе стагнацыю ў беларускай эканоміцы
Такі прагноз утрымліваецца ў макраэканамічным аглядзе Сусветнага банку, прэзентацыя якога адбылася сёння ў Мінску, паведамляе belapan.by. Прагноз агучыў старэйшы эканаміст Сусветнага банку Руслан Піянткоўскі:
– Назіраецца негатыўны ўплыў на прамысловасць, дзе аб’ём вытворчасці ўпаў на 7,1% у рэальным выражэнні. У сельскай гаспадарцы спад вытворчасці склаў 3,1%. Рэцэсія і захаванне інфляцыі абумовілі падзенне рэальных зарплат і даходаў насельніцтва, і, адпаведна, скарачэнне ўзроўню спажывання хатніх гаспадарак.
У макраэканамічным аглядзе экспэрты адзначаюць, што падкрэсліваецца ў макраэканамічным аглядзе.”Эканоміка Беларусі знаходзіцца ў стане рэцэсіі: у сувязі са слабым унутраным і вонкавым попытам рэальны выпуск скарачаецца – упершыню з 1995 года”.
Фота naviny.by
