Сусветны банк прагназуе запаволенне тэмпаў росту эканомікі Беларусі
Сусветны банк прагназуе запаволенне тэмпаў росту эканомікі Беларусі ў 2019—2020 гадах, паведаміла эканаміст СБ Марына Сідарэнка 2 лістапада на брыфінгу ў Менску.
Паводле яе слоў, тэмпы росту эканомікі запаволяцца да 2—2,5%.
„Аднаўленне росту было заснаванае на цыклічных фактарах. Як толькі яны скончацца, перастане дзейнічаць эфект нізкай базы 2017 года, рост эканомікі пачне запавольвацца, асабліва ў апрацоўчай прамысловасці”, — сказала эканаміст Сусветнага банка.
