Сусветны банк спыніў фінансаванне ўсіх сваіх праграм у Беларусі і Расеі
Сусветны банк спыніў фінансаванне ўсіх сваіх праграм у Беларусі і Расеі. У заяве Сусветнага банка гаворыцца, што дзеянне праграм „неадкладна спыняецца” ў сувязі з „ваеннымі дзеяннямі супраць Украіны”.
Сярод праектаў, якія ў Беларусі фінансаваў Сусветны банк ёсць, да прыкладу, праект “Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў Беларусі”. Гэты праект Сусветны банк пачаў фінансаваць у траўні 2020 году, яго заканчэнне планавалася ў канцы 2025 году. Кошт праекта — 109,9 мільёна даляраў.
Яшчэ адзін праект, які Сусветны банк фінансаваў у Беларусі, — гэта экстранае рэагаванне на COVID-19. Кошт праекта — 100 мільёнаў даляраў, тэрмін дзеяння — да канца 2022 году.
У камунальнай гаспадарцы Сусветны банк фінансаваў у Беларусі адразу тры праекты. Два з іх на 100 мільёнаў даляраў.
Фота: REUTERS