Сусветны банк у 5 разоў падвысіў прагноз росту ВУП Беларусі
17 гадоў таму
Сусветны банк падвысіў прагноз росту беларускай эканомікі ў 2023 годзе ў пяць разоў. У сваім кастрычніцкім Аглядзе перспектываў эканомік рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі эксперты банку ацанілі рост беларускага ВУП у 3% па выніках гэтага году. Аднак нават пасля павелічэння прагнозу Сусветнага банку ён застаецца ніжэйшы за планавы паказчык 3,8%, якога хоча дасягнуць урад Беларусі.
Эксперты Сусветнага банку адзначаюць актыўны аднаўленчы рост у Беларусі і актыўную адаптацыю эканомікі да санкцыйных абмежаванняў, у тым ліку арганізацыю экспарту калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў праз Расею, а таксама намаганні па імпартазамяшчэнні.
Беларускае Радыё Рацыя
