Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца ў Беларусі
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва адкрываецца 18 лістапада ў Беларусі.
У ліку асноўных падзей тыдня – IX Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які адбудзецца 19 лістапада ў Менску, і першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва, ён пройдзе 20 лістапада ў Берасці. Таксама адбудуцца канферэнцыі FinTech Day, Investor’s Factory, спаборніцтва стартапаў Belbiz Battle, узнагароджванне лепшага ментара 2019 года.
Таксама ў час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва традыцыйна плануецца ўзнагародзіць лепшых прадпрымальнікаў года ў Беларусі.
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) – глабальная ініцыятыва, якая праходзіць у адзін і той жа час у 170 краінах свету з мэтай папулярызацыі іміджу прадпрымальніцтва, развіцця дзелавога супрацоўніцтва і пошуку новых ідэй. Афіцыйным прадстаўніком GEW у Беларусі зʼяўляецца ТАА «Цэнтр дзелавых камунікацый »Белбіз«. Партнёрамі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ўжо сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID, Банк развіцця, Міністэрства эканомікі, Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC), пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі, Белаграпрамбанк, Банк БелВЭБ і праект па развіцці мясцовых ініцыятыў ПРААН.
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва прадоўжыцца да 24 лістапада.