Маёмасць Светлагорскага завода зварачных электродаў распрадаюць



Светлагорскі завод зварачных электродаў не працуе ўжо больш за паўгода і павінен вярнуць банку «Дабрабыт» амаль 6,2 млн рублёў, паведамляе выданне «Ранак».

Яго маёмасць распрадаюць. З малатка пойдуць цэхі, склады, чатыры грузавыя цягачы DAF, прычэпы да іх, тэхналагічныя лініі, станкі, печы, тэрматунэлі і іншае абсталяванне.

Напярэдадні поўтамаштабнае фазы вайны ва Украіне Светлагорскі завод зварачных электродаў быў найбуйнейшым у Беларусі і адным з найбуйнейшых у СНД вытворцаў зварачных электродаў. У складзе яго заснавальнікаў было вінніцкае публічнае акцыянернае таварыства «ПлазмаТэк». Украінскі акцыянер інвеставаў у прадпрыемства ў Светлагорску каля $1 млн.

Амаль адразу пасля пачатку вайны ўкраінскі менеджмент светлагорскага завода пакінуў Беларусь. Неўзабаве прадпрыемства пайшло на прастой, а 23 сакавіка яго дзейнасць была спыненая.