Святлана Ціханоўская: Да апошняга спадзявалася, што ўлады пачуюць свой народ
На распачатым Сусветным кангрэсе беларусаў – 2020 асноўная тэза гучыць так: праз бізнэс-сувязі і замежныя прафсаюзы садзейнічаць увядзенню ў адносінах Беларусі эканамічных санкцый.
Сваю змену пазіцыі патлумачыла лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская:
– Спачатку я ўсё ж такі спадзявалася на тое, што не прыйдзецца прымяняць ніякіх эканамічных санкцый, таму што мы разумелі, што яны перш за ўсё закрануць звычайных людзей. Але цяпер я разумею, што рыторыка павінна быць больш жорсткай, таму што гвалт не спыняецца, рэпрэсіі пагаршаюцца. Таму, канешне, зараз я бачу, што эканамічныя санкцыі – гэта як адзіны выхад з сітуацыі. Вельмі моцная кропка ціску на рэжым.
На думку экспертаў, увядзенне эканамічных санкцый у адносінах да Беларусі дазволіць нанесці значную шкоду “гаманцам” Лукашэнкі, на якіх і трымаецца рэжым.
Сусветны Кангрэс Беларусаў працягне сваю працу да канца дня ў рэжыме анлайн. Форум будзе доўжыцца агулам 26 гадзін. Удзел у ім бяруць беларусы з розных куткоў свету.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя