Сямашка: загрузка паліва на БелАЭС пачнецца ў жніўні
Загрузка паліва на Беларускай атамнай электрастанцыі пачнецца ў жніўні. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.
«Мы лічым, што ў жніўні пачнём загрузку на першы рэактар паліва, – сказаў Уладзімір Сямашка. – І далей пойдзе фізічны, а потым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, прынамсі) поўнасцю запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».
