Сярэдні кошт нафты маркі Urals упаў амаль удвая



Сярэдні кошт нафты маркі Urals у студзені-лютым упаў амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміла расейскае Міністэрства фінансаў.

Сярэдняя цана нафты за два месяцы склала 49,52 даяара за бараль, што на 44,3% менш, чым летась.

У лютым сярэдні кошт барэля Urals знізіўся ў 1,86 разы ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года і склаў 49,56 даляра за барэль.

Нагадаем, са снежня ЕЗ і краіны G7 увялі цэнавую столь для расейскай нафты.

reform.by