Сярэдні кошт расейскай нафты ў першым квартале ўпаў на 45%
20 гадоў таму
Сярэдні кошт расейскай нафты Urals у першым квартале 2023 года склаў 48,92 даляра за барэль. Яна знізілася на 45% у параўнанні з коштам першага квартала 2022 года. Такія звесткі прывёў Мінфін Расеі.
У сакавіку сярэдняя цана Urals склала 47,85 даляра за бараль. Яна ўпала на 46,2% за год.
У параўнанні з лютым гэтага года сакавіцкая цана была ніжэйшай на 1,71 даляра.