Сярэдні кошт расейскай нафты Urals апусціўся ніжэй за 50 даляраў за барэль



Сярэдні кошт расейскай нафты Urals за апошнія 30 дзён апусціўся ніжэй за 50 даляраў за барэль. Паводле інфармацыі Мінфіна Расеі, яна склала 46,82 даляра за бараль, або 341,8 даляра за тону. У выніку з 1 лютага экспартная пошліна на нафту будзе зніжана на 3,9 даляра да 12,8 даляра за тону.

Сярэдні кошт Urals зніжаецца. У лістападзе расейскі Мінфін паведамляў, што яна складала 66,47 даляра за барэль, праз месяц, у снежні, яна склала 50,47 даляра за барэль. Нагадаем, з 5 снежня пачала дзейнічаць столь коштаў на расейскую нафту, усталяваную «Групай сямі» і Еўразвязам. Яна складае 60 даляраў за барэль. Забараняецца аказваць паслугі страхавання для марскіх перавозак нафты, якая прадаецца вышэй усталяванага кошту.

Трэба адзначыць, што ў снежні 2021 года сярэдняя цана расейскай нафты складала 72,71 даляра за бараль.

reform.by