Сярэдні заробак беларусаў у рублях расце, а ў далярах – падае



Сярэдні заробак беларусаў у ліпені вырас да 827,5 рубля, паведамляе Белстат. Гэтая сума на 8 рублёў 20 капеек большая, чым у чэрвені. Аднак у пераліку па сярэднеўзважаным курсе даляра за ліпень (1,955) сярэдні заробак ўпаў амаль на 10 даляраў у параўнанні з папярэднім месяцам і склаў 423 даляры.

Калі параўноўваць па рэгіёнах, то больш за ўсё па-ранейшаму атрымліваюць мінчукі – 1141,3 рубля, а менш за ўсё – жыхары Віцебскай вобласці (702 рублі). У Берасцейскай вобласці сярэднія заробкі склалі ў мінулым месяцы 717,9 рубля, у Гомельскай – 741,1 рубля, у Гарадзенскай – 717,4 рубля, у Менскай – 841,4 рубля, а ў Магілёўскай – 709 рублёў.

Сярэднія заробкі беларусаў растуць пяць месяцаў запар – з лютага гэтага года.

Нагадаем, у красавіку гэтага года Лукашэнка заявіў, што заробак у 1000 рублёў – гэта той мінімум, які дзяржава павінна дапамагчы людзям зарабіць. Дасягненне сярэдняй зарплаты ў Беларусі ў 2017 годзе памерам у 1000 рублёў, як таго патрабуе Аляксандр Лукашэнка, рэальна, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

finance.tut.by