Сярэдні заробак дзяржчыноўнікаў перавысіў 1300 рублёў
Сярэдні заробак у дзяржкіраванні ў снежні вырас да 1308,1 рубля. Гэта амаль на 313 рублёў больш за сярэдні па краіне.
У параўнанні з лістападам сярэднія заробкі ў дзяржчыноўнікаў выраслі амаль на 232 рублі.
Больш за ўсё ў снежні атрымлівалі ў дзяржкіраванні ў Менска — 1 667,8 рубля. У аўтсайдарах аказалася Менская вобласць — 1 101,8 рубля. finance.tut.by
