Сярэдні заробак на Берасцейшчыне меншы за 500 даляраў
1083 рублёў — такі намінальны сярэдні заробак па Берасцескай вобласці налічаны за апошнія месяцы. Дадзеныя апублікаваў Белстат.
Фармальна — нават не дацягвае да 500 даляраў, якія абяцала ўлада, але на практыцы маем зусім іншыя лічбы, — адзначыў кіраўнік берасцейскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’ядння “Гавары Праўду!” Аляксандр Пась:
– У нас “Гавары праўду” запусціў сайт, туды людзі заходзяць і пішуць, які заробак яны атрымліваюць чыстымі на рукі. Пару дзён таму сярэдняя лічба там была каля 650 рублёў. Цяпер сайт будзе ў працы. Месяц-два людзі думаюць гэтак жа сама, калі мы запускалі сайт pabory.by. Паглядзім, колькі людзей і які рэальны заробак у нас па краіне.
Сярэдні заробак па краіне на дадзены момант складае крыху больш за 1200 рублёў. Гэта крыху больш за 500 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце