Сярэдні заробак у Беларусі знізіўся да 400 даляраў
Паводле падлікаў Белстата, сярэдні заробак сёлета ў студзені склаў крыху больш за шэсць мільёнаў рублёў. Лічба знізілася ў параўнанні cа снежнем на 11,5%. На рукі „чыстымі” работнікі атрымлівалі крыху больш за пяць мільёнаў рублёў. У пераліку на валюту – ў сярэднім трыста пяцьдзясят даляраў.
Як ацэньваюць спецыялісты, заробкі апусціліся на узровень пачатку 2012 года. Менш у Еўропе зарабляюць толькі ва Украіне і Малдове.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота region4.by
