Сярэдні заробак у лістападзе склаў Br836,9



Налічаная сярэднямесячная заработная плата ў лістападзе ў Беларусі склала Br836,9. Такая інфармацыя змешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА. У параўнанні з кастрычнікам сярэдняя зарплата знізілася на Br4,1, а па адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года вырасла на 10,7%.

Самыя высокія заробкі ў работнікаў наступных галін: інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br3517,8), тэлекамунікацыі (Br1354), паветраны транспарт (Br2221,6), у тым ліку пасажырскі (Br2325,1) і грузавы (Br1656,5 ), дапаможная дзейнасць паветранага транспарту (Br1445,3), фінансавая і страхавая дзейнасць (Br1290,4), у тым ліку дапаможная дзейнасць у гэтай сферы (Br1921,4).

Таксама ў ліку лідараў вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1612,3), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1391,4), горназдабыўная прамысловасць (Br1366,4).

Заробак у сферы прафесійнай навуковай і тэхнічнай дзейнасці склаў Br1175,9, інжынерна-тэхнічнага праектавання і прадастаўлення тэхнічных кансультацый у гэтай галіне – Br1423,6, аптовага і рознічнага гандлю аўтамабілямі, матацыкламі і іх рамонту – Br1180,6 і іншага аптовага гандлю – Br1125, 9, вытворчасці асноўных фармпрадуктаў і прэпаратаў – Br1027,6.

Самыя нізкія заробкі па выніках лістапада ў работнікаў сферы паслуг цырульняў і салонаў прыгажосці – Br417,8, бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры – Br461,6, сацыяльных работнікаў і работнікаў па доглядзе ў спецыялізаваных установах – Br464,3.

У разрэзе рэгіёнаў у лістападзе самы вялікі памер налічанай сярэдняй зарплаты ў Менску – Br1151,9, затым ідзе Менская вобласць – Br832,8. Магілёўскі рэгіён замыкае спіс з памерам зарплаты ў Br713,4.