Сярэдняя зарплата ў Менску вырасла на 11%



У Менску налічаная сярэдняя зарплата ў снежні 2018 года склала 1.567 рублёў, што на 191,7 рубля, або на 11,8% больш, чым у лістападзе, сведчаць дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы.

Рэальная зарплата (з улікам росту цэн) у беларускай сталіцы ў снежні 2018 года ў параўнанні са снежнем 2017-га павялічылася на 8,2%.

Самую вялікую зарплату ў Менску ў снежні мінулага года атрымалі IT-спецыялісты. Сярэдняя зарплата работнікаў, дзейнасць якіх звязаная з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 4.623,5 рубля. У ліку найбольш высокааплатных таксама работнікі горназдабыўной прамысловасці — 4.279,8 рубля, паветранага транспарту — 2.750,3; фінансавага і страхавога сектара — 2.234,4; тэлекамунікацыйнай сферы — 2.048,4; хімічнай прамысловасці — 2.030,1; архітэктары, бухгалтары, юрысты — 1.943; аптавікі — 1.780,3; энергетыкі — 1.573,5.

Самая нізкая зарплата ў Менску была ў работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў (779 рублёў) і сацыяльных работнікаў (854,6 рубля).

У снежні 2018 года ў сталічнай прамысловасці сярэдняя зарплата склала 1.342,7 рубля, у будаўніцтве — 1.420,9; сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 1.334,2; рознічным гандлі — 1.216,9; адукацыі — 953,9. Сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя склала 1.271,1 рубля.

Як паведамлялася, у снежні 2018 года ў цэлым па рэспубліцы намінальная налічаная зарплата работнікаў упершыню перавысіла 1.000 рублёў і склала 1.115,3 рубля, што на 12,2% больш, чым у лістападзе.

БелаПАН