Сяргей Антусевіч: Інвестара для састарэлага „Азоту” цяжка знайсці



Падчас конкурса заявак па прыватызацыі „Гродна Азоту” акцыі хімічнага гіганта аказаліся нікому не патрэбныя. На аукцыён выстаўляліся 25 працэнтаў плюс адна акцыя прадпрыемства, на якім працуе і працавала больш за дзясятак тысяч гарадзенцаў. Пра праблемы „Гродна Азоту” распавядае адзін з уладальнікаў акцый, намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч:

– Па-першае, заводу 50 год. Гэта ў асноўным састарэлае на 80% абсталяванне. І натуральна, што ў такіх варунках ніводзін інвестар не пагодзіцца з тым, каб проста мець пакет акцый і ніякім чынам не ўплываць на прыняццё рашэнняў.

На думку Сяргея Антусевіча, пасля таго, як „Азот” набудзе нейкі новы інвестар, на прадпрыемстве пачнецца будаўніцтва новых вытворчасцяў. Але працоўных чакае скарачэнне з сённяшняга складу амаль напалову.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава