Сяргей Чалы: Беларуская эканоміка – гэта загадка
Беларуская эканоміка – гэта загадака. У першую чаргу для саміх беларусаў. Так мяркуе эканаміст-аналітык Сяргей Чалы.
Для апісання агульнай эканамічнай сітуацыі ў краіне напрошваецца гістарычны тэрмін «феадалізм». А значыцца буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя – «не за гарамі», кажа эксперт.
– У нас наперадзе павінны быць палітычныя трансфармацыі: стварэнне дэмакратычнага органа ўлады – дзеючага Парламента, задача якога, у першую чаргу, вызначэнне падаткаў, другое – вызначэнне бюджэта. І сутнасць Парламента – гэта механізм дагаворвання людзей. А другое – эканамічнае пераўтварэнне, сутнасць якога палягае ў стварэнні класа незалежных уласнікаў насуперак часовым упраўленцам па дазволе вышэйшай улады.
Публічны семінар „Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма” працягнецца праз два тыдні ў менскай Журналісцкай майстэрні „Прэс Клуб”.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота TUT.BY