Сяргей Чалы: Беларуская эканоміка патрабуе грунтоўных рэформаў
Рэзкае падзенне беларускага рубля ў другой палове жніўня, нестабільная сітуацыя на біржах, кароткатэрміновы ажыятаж каля абменных пунктаў ды гэтак далей.
Сяргей Чалы
Беларускі аналітык, эканаміст Сяргей Чалы завітаў у Берасце і даў адказы на пытанні, якія турбавалі жыхароў горада. У офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч’’ прайшло мерапрыемства з цыклу сустрэчаў “Ёсць размова’’.
Эксперт упэўнены, што без грунтоўных рэформаў – пазітыўных зрухаў у беларускай эканоміцы чакаць не варта:
– Выснова вельмі простая, што на самой справе тое, што мы цяпер назіраем – гэта штучныя спробы ці рэанімаваць труп беларускай эканамічнай мадэлі з 2011 года. Ці проста спробу, ведаеце, як жывёлы, якія сустракаюцца з небяспекай, яны робяць выгляд, што мёртвыя, замерці і паспрабаваць перачакаць. Справа ў тым, што ні адно, ні другое не атрымаецца.
Урад у той жа час працягвае спробы змагацца з інфляцыяй, днямі была прынятая антыінфляцыйная праграма. Таксама працягваецца змаганне з імпартам – цяпер імпарцёраў хочуць абавязаць адпраўляць тавар на санітарную экспертызу. У выніку кошты замежных тавараў могуць значна ўзрасці.
Беларускае Радыё Рацыя